Episode notes
У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га!
Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
- “Мышыныя Каляды”, Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2022.
- “Калядныя гісторыі”, зборнік. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай.
- “Зай і яблынька”, Генадзь Бураўкін. Ілюстрацыі Валерыі Вілк ...