Кніжныя размовы

Кніжныя размовы

by Kaciaryna
Season 2
20. Чытанне і эмпатыя
У сённяшнім выпуску я расказваю пра брытанскую валанцёрскую інцыятыву EmpathyLab, пра якую даведалася дзякуючы падкасту пра дзіцячае і падлеткавае чытанне Mostly Book Talk. Спіс кніг Read for Empathy Collection 2026 года, створаны праектам EmpathyLab: RFE 2026 collection – EmpathyLabUK (А на сайце можна знайсці такія спісы ажно з 2017 года). Падтрымаць мяне можна на пратформе Buymeacoffee. Беларускія кнігі, якія я прыгадваю ў выпуску: “Ровар Байсік і згублены званочак”, “Бяздомны дом”, “Кропля ў космасе”, Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Ілюстрацыі Эльгі Паповай. Выдавецтва “Slowianka”, 2024. “Ева намалявала Коніка”, “Ева намалявала Цмока”, Света Тата. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2022. “Кусь-Кусяндра”, “Снегурумі”, “Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2023. “Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Матулін дзень”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Таццяны Багданавай. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Серыя кніг Сюзанны Ізэрн “Вавёрачка не ўмее казаць не”, “Яноцік хоча быць першым”, “Лісяня кажа няпраўду”. Ілюстрацыі Лейрэ Салабэр’я. Пераклад з іспанскай Наталлі Зайцавай. Выдавецтва “Папуры”, 2024. “Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”. Дар'я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Беспрацоўнае дрэва”, Света Бень. Ілюстрацыі Ліны Хесэ. Выдавецтва “Мяне няма”, 2025. “Мора ў горадзе”, Эльга Папова. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. “Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі Пасі Піткянэна. Пераклад з фінскай Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2026. “Трымайся, Трусік!”, Жазэфіна Марк. Ілюстрацыі аўтаркі. Пераклад з нямецкай Вольгі Гронскай. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. “Хлопчык, у якога не было хваста. Экалагічная казка для хвастатых і бясхвостых”, Віктар Марціновіч. Ілюстрацыі Сабіны Быкоўскай. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025. “Хто ты, дрон?”, Ганна Кручкова. Ілюстрацыі Кацярыны Першынай. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2025. “Табіта Плімтак і Край свету”, Эрыка Макган. Ілюстрацыі Філіпа Калэна. Пераклад з англійскай Андрэя Скурко. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2026. “Вера, дачка флібусцьера”, Валянцін Вяркееў. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2025.
19. Маё кніжна-фестывальнае лета
У новым выпуску расказваю пра два фестывалі, у якіх паўдзельнічала ў першай палове лета: беларуска-літоўскі сямейны фестываль у Вільні "Пад чароўным дрэве", дзе я арганізоўвала літаратурную сцэну, і Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве, дзе была выступоўцай (па спасылках - сайты арганізатараў фестываляў). Спасылка на запіс трансляцыі тут: Кнігі «на выраст» - YouTube А яшчэ расказваю пра брытанскі падкаст Mostly Book Talk, прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры і дзіцяча-падлеткаваму (не)чытанню, які апошні час шмат слухаю. І пра тое, на што ён мяне натхніў :) Падтрымаць мяне можна тут: Кніжныя размовы is Падкаст і блог пра беларускія кнігі
18. Што пачытаць з новага дзіцячага па-беларуску?
Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі. Падтрымаць падкаст можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Дзякуй! Спіс кніг: “Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”, Дар’я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”. Міхась Зуй, Іна Р., Лявон Маліноўскі, Марына Ментусава, Аляксандр Ждановіч, Лявон Вольскі. Ілюстрацыі: Ксенія Лагавая, Яна Каспяровіч, Знічка, Вольга Папова, Лявон Вольскі, Наталка Кукс. Выдавецтва “ByProsvet”, 2025. “Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі - Пасі Піткянэн. Пераклад з фінскай - Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва "Гутэнберг", 2026. “Я заплятаю косы”, Зэйнаб Боладэл. Пераклад з англійскай - Марыны Дзергачовай. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2026. “Шчаўкунок і мышыны кароль”, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава. Пераклад на беларускую - Алесь Гібок-Гібкоўскі. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.
17. Кнігі не па ўзросце
Што такое кнігі не па ўзросце? Ці існуюць яны? Як іх чытаць, калі дзіця зацікавілася і просіць. Разважаю і дзялюся сваім досведам. Падтрымаць падкаст і блог можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Беларускія дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, якія прыгадваю гэтым разам: “Трымайся, трусік!”, Жазэфіна Марк. Пераклад з нямецкай - Вольга Гронская. Выдавецкая ініцыятыва “Кніжны вырай”, 2024. “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”, Томаш Самойлік. Пераклад з польскай - Вольга Гуд. Выдавецтва “Галіяфы”, 2015. “Кніжка пра смерць”, Пэрніла Стальфэльт. Пераклад з шведскай - Казімер Сольц. Выдавец Зміцер Колас, 2014. “Прыгоды Пінокіа”, Карла Калодзі. Пераклад з італьянскай - Яўген Салейчук. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Андрэй Пазняк. / Пераклад з італьянскай - Наталлі Рунге. Выдавецтва “Открытая кніга”, 2025. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава. “Ёрдзіс”, Юя Вісландэр. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. Выдавецтва “Коска”, 2018. Ілюстрацыі - Лота Гефенблад. “Малы і мядзведзік”, Юя і Томас Вісландэр. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2010. “Леў, вядзьмарка і гардроб”, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Андрэй Кім. “Кніжны рысь”, 2024. Ілюстрацыі - Лада Цішкова. “Пляменнік Чараўніка”, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Надзея Кім. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, 2016. . “Малы і Карлсан”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад - Алеся Башарымава. Выдавецтва “Папуры”, 2019. “Піпі Доўгая панчоха”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад з шведскай - Алена Казлова. Выдавецтва “Папуры”, 2020-2021. Ілюстрацыі - Інгрыд Ванг Нюман. “Віня-Пых”, А.А.Мілн. Пераклад - Віталь Воранаў. Выдавецтва “Белы крумкач”, 2007. Серыя пра Гары Потэра. Пераклад з англійскай - Алена Пятровіч. Выдавецтва “Янушкевіч”. “Хобіт”, Дж.Р. Толкін. Пераклад з англійскай - Франц Корзун. Выдавецтва “Кніжны рысь”, 2025. Ілюстрацыі - Ганна Плотнікава. “Роня, дачка разбойніка”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад з шведскай — Надзея Кім. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, Мінск, 2020. Ілюстрацыі — Ілон Вікланд. “Снежная сястра”, Мая Лундэ. Пераклад з нарвежскай - Юлі Цімафеевай. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Ілюстрацыі - Ліса Айсатэ. “Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”, Даніэль Дэфо. Пераклад з расейскага пераказу Карнея Чукоўскага - Алены Васілевіч. Выдавецтва “Юнацтва”, 1994. (альбо ёсць ранейшае выданне: “Мастацкая літаратура”, 1976). “Браты Львінае Сэрца”, Астрыд Ліндгрэн. “Звязда”, 2014. Па выданні “Юнацтва”, 1990. “Вельмі галодны вусень”, Эрык Карл. Пераклад з англійскай - Таццяна Жаўняровіч. Выдавецтва “Галіяфы”, 2019. Кнігі на іншых мовах: “Вересова міль”, Оксана Була. Видавництво Старого Лева, 2023. “Лунный коп”, Том Голд (“Mooncop”, Tom Gauld). Издательство “Бумкнига”, 2018. “Хильда и тролль”, Люк Пирсон. (“Hilda and the Troll”, Luke Pearson). Издательство “Манн, Иванов и Фербер”, 2021. “Šunėnas” (Dogman), Dav Pilkey. Baltos lankos, 2025-2026. “Удивительные кости. 10 животных-рекордсменов” (“Book of bones. 10 record-breaking animals”), Габрыэла Балкан, Сэм Брустэр. Издательство “Поляндрия”, 2018.
16. Казачныя сусветы Надзеі Ясмінскай
Новы выпуск падкаста прысвечаны кнігам сучаснай беларускай пісьменніцы, сапраўднай казачніцы і чараўніцы, Надзеі Ясмінскай. Ці лічылі вы кнігі Надзеі ў сваёй хатняй бібліятэцы? У мяне іх аказалася 12! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску: “Сем ружаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Чаму Меша не мае хаты”. Выдавецтва “Кнігазбор”, 2018. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Як Меша знайшоў хвост”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Якуб Срэбны Чуб”. Аўдыёкніга. Платформа “Кніжны воз”. “Круглыя казкі”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2022. Ілюстрацыі - Марыся Вярцейка. “Дом цікаўных казак”. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Алена Сацута. “Чароўныя ніткі пані Яніны”. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2020. Ілюстрацыі - Надзя Бука. “Мурмурзік. Казка пра незвычайнага коціка”. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2022. Ілюстрацыі - Вольга Данілюк. “Снегурумі”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Сподачак для цмока”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Кусь-Кусяндра”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Пацеркі і кроплі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Ілюстрацыі - Стася Сакалоўская. “Матулін дзень”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Таццяна Багданава. “Надзвычайны дзень народзінаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Заклінальнік аднарогаў”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Уладзіслаў Пятровіч.
15. Дзіцячыя кнігі выдаўца Рамана Цымберава
У 15-м выпуску гавару пра дзіцячыя і падлеткавыя кнігі (а таксама зборнікі аўтарскіх казак), якія выходзілі ў выдаўца Рамана Цымберава ў апошнія некалькі год. Раман заўчасна пайшоў з жыцця ў лютым 2026-га. Гэта мая сціплая падзяка за ўсё, што ён рабіў для беларускай літаратуры і беларускіх чытачоў. “Каляды з хроснай”, Алена Масла. Выдавец Р.Цымбераў, 2024. Ілюстрацыі - Уладзімір Даўгяла. “Свет літар пані Понюшкі”, Ганна Шчуко. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі аўтаркі. “Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу”, Грэта Ротбёль. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі - Вівека Шогрэн. Пераклад з шведскай - Дзмітрый Плакс. Серыя “Ветрачок”: “Зай і яблынька”, Генадзь Бураўкін. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Валерыя Вілкіна. “Падслуханая казка”, Андрэй Федарэнка. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Валерыя Вілкіна. “Адважныя вандроўнікі”, Андрэй Наліва. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Марына Рудчык. “Зарапад”, Алег Мінкін. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Мельнікава. “Атаман-баран”, Уладзімір Ягоўдзік. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Любоў Максімава. “Радзіма”, Данута Бічэль. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Аляксандра Адамовіч. Сяржук Сокалаў, “Усмешка”. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - Валерыя Лукашык. “Пабудзіць прынцэсу”, Ксенія Шталенкова. Выдавец Р.Цымбераў, 2024. Ілюстрацыі - Марына Анішчык. “Добрыя казкі”, Алена Міхаленка. Выдавец Р.Цымбераў, 2021. Ілюстрацыі “Купальскі вянок”, Эдзіта Бранцэвіч. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі - “Дзедавы казкі”, Дзед Янкель. Выдавец Р.Цымбераў, 2023. Ілюстрацыі - І.М. Гайкевіч. “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Каляды”, Дзед Янкель. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. Ілюстрацыі - І.М. Гайкевіч. Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Інстаграм: Кніжныя размовы (@kniznyja_razmovy)
14. Новыя падлеткавыя кнігі
Вітаю шаноўнае спадарства ў 2026 годзе! Пачынаю год выпускам пра новыя (каля)падлеткавыя беларускія кнігі, якіх у нас мала і якія (парадокс!) складана прадаюцца па водгуках выдаўцоў. Надагадаю, што падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Хлопчык, у якога не было хваста”, Віктар Марціновіч. Ілюстрацыі - Сабіна Быкоўская. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025. “Дзяўчынка з Беларусі”, Бландзіна Франку. Ілюстрацыі - Жузэ Карлус Лолу. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з партугальскай - Волі Фіранкі. “Патаемная спадчына”, зборнік. Выдавецтва ByProsvet, 2025. “Праз казку - пра мастацтва”, Віталія Глаз. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2025. “Вера - дачка флібусцьера”, Валянцін Вяркееў. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2025.І бонус: “Цяжка быць мустангам”, Элеанора Гашпарова. Выдавецтва “Юнацтва”, 1981. Пераклад на беларускую - Уладзіміра Караткевіча.
Season 1
13. Зімовая і калядная чытанка. Падарункавы навагодні выпуск!
У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: “Мышыныя Каляды”, Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2022. “Калядныя гісторыі”, зборнік. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай. “Зай і яблынька”, Генадзь Бураўкін. Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай. Выдавец Р.Цымбераў, 2025. “Сабака і зорачка”, Святлана Рабава. Ілюстрацыі Кацярыны Бабок. Выдавецтва “Папуры”, 2021. “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”, Тодар Кляшторны. Ілюстрацыі Кацярыны Сцяжко. Выдавецтва “Славянка”, 2023. Кнігі выдавецтва “Коска”: https://www.koskabooks.com/ “Каляды ў Булербю”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Ілон Вікланд. Выдавецтва “Коска”, 2021. Пераклад з шведскай - Надзеі Кандрусевіч. “Ліс і Гном”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Эвы Эрыксан. Выдавецтва “Коска”, 2021. Пераклад з шведскай - Надзеі Кандрусевіч. “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу”, Шакці Стааль. Ілюстрацыі Марыянны Барсілон. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай. “Снежны сон”, Сібіла Делакруа. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай. “Снежная фея”, Юлія Верамей. Ілюстрацыі Юліі Астрэйка. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2025. "Снегурумі", Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап.Выдавецтва "Папуры" 2023. “Велікодны дзед”, Марк-Увэ Клінг. Ілюстрацыі Астрыд Хен. Выдавецтва"Папуры" 2023. Пераклад з нямецкай Ігара Крэбса. “Шчасцік”, Марта Дэмброўска. Ілюстрацыі Ёанны Чарнецкай. Выдавецтва"Папуры" 2025. Пераклад з польскай Наталлі Давыдоўскай. “Ледзяны волат”, Сакрыс Тапеліюс. Ілюстрацыі Уладзіслава Пятровіча. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай. "Марта і яе мара пра снег", Ганна Янкута. Ілюстрацыі Ліліі Давыдоўскай. Выдавецтва "Папуры", 2020. “Снежная сястра”, Мая Лундэ. Ілюстрацыі Лісы Айсата. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2020. Пераклад з нарвежскай Юлі Цімафеевай. "Чарадзейная зіма", Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, 2022. Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай. “Каляды з Хроснай”, Алена Масла. Ілюстрацыі Уладзіміра Даўгялы. Выдавец Раман Цымбераў, 2025. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, Ян Баршчэўскі. Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з польскай Міколы Хаўстовіча.
12. Дзіцячая намінацыя прэміі Шэрмана і Стыян Холе ў Вільні
У 12-м выпуску падкаста я гавару пра кароткія спісы і пераможцаў дзіцячай намінацыі прэміі Карласа Шэрмана (гэта прэмія за найлепшы пераклад кнігі на беларускую мову). А ў другой палове пачынаю размову пра міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры, які адбыўся ў Вільні ў лістападзе. Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія гавару ў выпуску: Марк-Увэ Клінг, “Велікодны дзед”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Астрыд Хен. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс. Фрэнк Баўм, “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. Пераклад з ангельскай - Сярж Мядзведзеў. Ян Бжэхва, “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Лізавета Лянкевіч. Пераклад з польскай - Алена Пятровіч. Бода Шэфер, “Сабака Мані. Лёгка і проста — да поспеху і дабрабыту”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс. Ян Бжэхва, “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі - Марыя Платонава. Пераклад з польскай - Андрэй Скурко. Стыян Холе, “Лета Гармана”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева. Стыян Холе, “Неба Ганны”. Выдавецтва “Koska”, 2020. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева.
11. І яшчэ пра Цётку: шорт-ліст 2024 года і пераможцы 2023-2024
У гэтым выпуску я працягваю расказваць пра сёлетнюю прэмію Цёткі. Гавару пра кнігі, якія ўвайшлі ў Кароткі спіс 2024, а таксама пра пераможцаў 2023 і 2024 гадоў. Мяне можна падтрымаць на платформе: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску: Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024. Ілюстрацыі - Анатоль Лазар. Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Ілюстрацыі - Лілія Давыдоўская. Валер Гапееў “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Альгерд Бахарэвіч “Капітан Лятучая Рыба”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Ілюстрацыі - Лявон Вольскі. Эльга Папова “Мора ў горадзе”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Ілюстрацыі аўтаркі. Ян Бжэхва “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі - Марыя Платонава. Мечыслаў Ян Супрон “Залатое зерне: казкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі аўтара. Поўныя спісы прэміі Цёткі 2023 і 2024 года можна знайсці тут: https://bellit.info/roznaje/zhury-vyznachyla-karotkija-spisy-premii-cjotki-za-2023-i-2024-hady.html Кароткія спісы: https://bellit.info/roznaje/zhury-vyznachyla-karotkija-spisy-premii-cjotki-za-2023-i-2024-hady.html Пераможцы: https://bellit.info/roznaje/abvjeshchanyja-pjeramozhcy-premii-cjotki.html
1 of 2