Episode notes
У 12-м выпуску падкаста я гавару пра кароткія спісы і пераможцаў дзіцячай намінацыі прэміі Карласа Шэрмана (гэта прэмія за найлепшы пераклад кнігі на беларускую мову). А ў другой палове пачынаю размову пра міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры, які адбыўся ў Вільні ў лістападзе.
Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
- Марк-Увэ Клінг, “Велікодны дзед”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Астрыд Хен. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс.
- Фрэнк Баўм, “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. Пераклад з ангельскай - Сярж Мядзведзеў. ...