Літаратурныя зацемкі

Літаратурныя зацемкі

by Сяргей Дубавец
Season 1
Выпуск 42. Зміцер Вішнёў. Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?
Выпуск 41. Аляксандр Лукашук. Незавершанасць. Тонкая кніга
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам кнігі "Незавершанасць" (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства. "Здаецца, пасьля гэтай кнігі пісаць пра паэзію па-беларуску інакш будзе ўжо немагчыма" — мяркуе Сяргей Дубавец.
Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт
Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт
Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў
У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.
Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".
Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем
У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.
Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне". Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.
Выпуск 32. Пяты нумар альманаха „Апостраф“
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?
1 of 5