Літаратурныя зацемкі

Літаратурныя зацемкі

di Сяргей Дубавец
Stagione 1

Выпуск 53. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) "Там, дзе мяне няма". Галіна была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны.

Выпуск 52. Яна Гульцяева. Linea lateralis

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай "Linea lateralis". Складаная гісторыя сям'і, якая жыве ў паселішчы на возеры Нарач, праца ў летніку "Зубраня", алкагалізм, балючыя стасункі з маці, якасная фабулярная літаратура, развагі пра мову і тое, што сапраўды "мае значэнне".

Выпуск 50. Літаратурна-мастацкі альманах „Апостраф“ (№6)

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф". Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае.

Выпуск 49. Міхась Раманюк. Беларускія народныя куфры

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі "Беларускія народныя куфры", якая неўзабаве мае выйсці з друку.

Выпуск 48. Каралеўства Беларусь

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства?

Выпуск 47. Андрэй Федарэнка. Вытлумачэнне Янкі Брыля

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі пра класіка беларускай літаратуры Янку Брыля, якое выйшла ў ліпеньскім нумары "Літаратурнай Беларусі". Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца.

Выпуск 46. Форма прысутнасці. 20 размоў пра кніжную вокладку

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" чытае кнігу "Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку" і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі.

Выпуск 45. Уладзімір Сцяпан. Ваўка

У новым выпуску "Літаратурных зацемак" Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі "Ваўка", што выйшла летась ў выдавецтве "Мяне Няма". Шэраг сузіральных гісторый, якія так ці іначай апавядаюць пра смерць і тое, што застаецца пасля яе.

Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое

Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое

Выпуск 43. Каміла Цень. Наступны прыпынак — смерць

У чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбірае апошнюю кнігу ананімнай аўтаркі дэтэктываў Камілы Цень "Наступны прыпынак смерць". "Джазавы стандрат" у літаратуры, атмасферны менскі антураж, каларытная гераіня і жангляванне стылямі ды мовамі — адзін з магчымых рэцэптаў пісьменніцкага поспеху.
1 di 6